Беларусь і Алтай будуць развіваць кааперацыйныя сувязі

26 марта 2013
У гэтыя дні ў Мінску з візітам знаходзіцца дэлегацыя бізнесменаў Алтайскага краю. Сёння прадстаўнікі расійскага бізнесу зацікаўленыя ў пошуку партнёраў для рэалізацыі сумесных праектаў, новых рынкаў збыту, вывучэнні магчымасцяў інвесціравання ў Беларусь. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж Беларуссю і Алтайскім краем склаў 81 мільён долараў. Аснову беларускага экспарту ў гэты рэгіён робяць пастаўкі машын і прадуктаў харчавання.
У рамках дзён дзелавога супрацоўніцтва з Алтайскім краем заўтра госці правядуць дзелавую сустрэчу ў Мінаблвыканкаме, а таксама наведаюць шэраг сталічных прадпрыемстваў.