Беларусь рыхтуецца прыняць новую партыю нафты з Азербайджана

16 июля 2020
Прыбыццё танкера з грузінскага порта Супса ў Адэсу чакаюць 3-5 жніўня, паведамляюць у канцэрне "Белнафтахім". Аб'ём грузу складзе, меркавана, 85 тыс. тон. Гэта будзе ўжо шостая пастаўка з Азербайджана. Агульны аб'ём пастаўленага раней паліва склаў 420 тыс. тон. Паводле звестак Белнафтахіма, Баку гатовы паставіць у Беларусь да мільёна тон нафты сёлета.