Беларусь гатовая завяршыць перамовы па ўступленні ў СГА да лета будучага года

11 Ліпеня 2019

Аб гэтым было заяўлена сёння ў Жэневе. У гэтыя дні там знаходзіцца наша дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным. На пасяджэнні рабочай групы ён адзначыў, што далучэнне Беларусі да глабальнага гандлю выгадна ўсім. Гэта дапаможа нашым вытворцам пазбегнуць штучных бар'ераў і выведзе іх на канкрэнтны рынак СГА. А таксама адкрые дзверы для прыходу да нас замежных тавараў.