Беларусь гатовая рэалізаваць з ШАС праекты па ядзернай і харчовай бяспецы

12 октября 2018

Беларусь гатовая рэалізаваць з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва сумесныя праекты па ядзернай і харчовай бяспецы. Пра гэта сёння заявіў беларускі прэм'ер на пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў краін аб'яднання. Сяргей Румас таксама запрасіў прадстаўнікоў арганізацыі прыняць удзел у міжнароднай выставе "Белагра" ў чэрвені 2019.