Беларусь гатовая прыняць удзел у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Афганістане

16 августа 2017

Перамовы аб развіцці двухбаковых адносін прадоўжыліся ў Доме ўрада. Наша краіна гатовая на ўзаемавыгаднай аснове прыняць удзел у рэалізацыі інфраструктурных праектаў у Афганістане - у горназдабыўной прамысловасці, будаўніцтве электра- і гідрастанцый. А таксама падзяліцца тэхналогіямі і абсталяваннем у харчовай прамысловасці.

Па выніках перамоў ва ўрадзе падпісаны і шэраг двухбаковых адносін. З асноўнага - аб стварэнні сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама паміж міністэрствамі юстыцыі і гандлёва-прамысловымі палатамі.