Беларусь гатовая прапанаваць Кітаю акцыі 25 прадпрыемстваў

9 сентября 2016

Беларусь гатовая прапанаваць Кітаю акцыі 25 прадпрыемстваў будаўнічай, цэментавай і перапрацоўчай галін прамысловасці. Сёння аб гэтым гавораць на семінары па спалучэнні вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін. У Мінск прыехалі кіраўнікі 16 найбуйнейшых кітайскіх карпарацый. Прычым 9 з іх уваходзяць у 500 топавых прадпрыемстваў свету. Госці ўжо наведвалі пляцоўку індустрыяльнага парка "Вялікі камень", знаёміліся з прэферэнцыямі для фундатараў і заканадаўствам Беларусі па ўмовах уваходжання замежнага капіталу на наш рынак. Сёння ў двухбаковым супрацоўніцтве з КНР гаворка ідзе аб пераходзе ад крэдытных да прамых інвестыцый.

Беларусь гатовая пераймаць кітайскі вопыт па рэфармаванні дзяржпрадпрыемстваў і пабудове інавацыйнай эканомікі. А таксама развіваць кааперацыйныя сувязі. Да падпісання рыхтуецца дэкларацыя аб сумесным супрацоўніцтве і пагадненне аб развіцці сувязяў у сферы вытворчых патэнцыялаў.