Беларусь гатова адкрыць у Егіпце сумесныя зборачныя вытворчасці аўтамабіляў і трактароў

24 мая 2017

Беларусь гатова адкрыць у Егіпце новыя сумесныя зборачныя вытворчасці аўтамабіляў і трактароў. Тым самым разлічваючы на рост продажаў сваёй тэхнікі на афрыканскім кантыненце. Аб гэтым сёння заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з міністрам гандлю і прамысловасці Егіпта Тарыкам Кабілем. Тавараабарот паміж краінамі на сёння - каля 60-ці мільёнаў долараў, але ёсць узаемная гатоўнасць яго павялічыць. Для гэтага распрацавалі дарожную карту супрацоўніцтва на гэты і наступны гады. Беларусь плануе павялічваць аб'ёмы паставак прадуктаў харчавання, а таксама прадастаўляць паслугі, напрыклад, па свідраванні глыбокаводных свідравін.

У рамках візіту дэлегацыі заўтра ў Мінску пройдзе 4-е пасяджэнне сумеснай Беларуска-Еіпецкай гандлёвай камісіі. Па выніках будуць падпісаны двухбаковыя дакументы паміж агенцтвамі па інвестыцыях і прадпрымальніцкімі структурамі дзвюх краін.