Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам у распрацоўцы электратранспарту

5 июня 2020
Сёння са сваім венгерскім калегам  сустрэўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Наша краіна гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам  у сферы распрацоўкі і вытворчасці электратранспарту, падкрэслілі ва ўрадзе. І гэта толькі адзін са шматлікіх перспектыўных кірункаў, за кошт якіх трэба нарасціць тавараабарот. Паводле слоў беларускага прэм'ера,  павелічэнне ўзаемнага тавараабароту дзвюх краін да 500 мільёнаў еўра ў найбліжэйшыя два-тры гады -  задача рэалізуемая. Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што візіт прадстаўнічай дэлегацыі Венгрыі ў Беларусь у той час, калі ўся міжнародная дзейнасць перайшла ў віртуальную прастору - гэта добры знак.