Беларусь для Румыніі гатовая стаць плацдармам для ўваходу на рынак ЕАЭС

10 ноября 2017

Пра гэта заявіў сёння беларускі прэм'ер на сустрэчы з міністрам замежных спраў Румыніі. Андрэй Кабякоў прапанаваў для дастаўкі тавараў з Еўропы нашу лагістычную, прамысловую інфраструктуру і кваліфікаваныя кадры. Вялікія надзеі ў актывізацыі двухбаковых кантактаў ускладаюць на міжурадавую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Яна аднавіла працу пасля працяглага перапынку.

Стаўку ў напаўненні тавараабароту плануюць рабіць на стварэнні сумесных зборачных вытворчасцяў на тэрыторыі Румыніі для прасоўвання прадукцыі на рынкі краін ЕС.