Беларусь будзе прадстаўлена на выставе "Экспа-2017" у Астане

11 декабря 2014

Беларусь будзе прадстаўлена на сусветнай спецыялізаванай выставе "Экспа-2017" у Астане. Сёння прайшла сустрэча казахстанскай дэлегацыі з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем. Бакі абмеркавалі ўдзел у экспазіцыі і двухбаковае супрацоўніцтва. Акрамя таго, Рэспубліканскі саюз турыстычных асацыяцый Беларусі і Нацыянальная кампанія "Астана-Экспа-2017" падпісалі Мемарандум аб партнёрстве ў галіне турызму.

Падчас сустрэчы ў Мінску дэлегацыя Казахстана прапанавала першую прэзентацыю выставы. Чакаецца, што экспазіцыю наведаюць прадстаўнікі больш як 140 краін.