Банкаўская сістэма перазагрузілася

1 июля 2016

Спакойна і арганізавана... Сёння ўначы нацыянальная валюта страціла 4 нулі. Банкаўская сістэма перазагрузілася. Заплаціць можна карткай, таксама з раніцы шматлікія беларусы сталі ўладальнікамі новых купюр і манет. Новыя грошы паспелі стаць навінай сацсетак.

Нашы карэспандэнты з самай раніцы сочаць за тым, як банкі і гандаль прызвычайваюцца да новага жыцця. І зараз усе падрабязнасці мы даведаемся ў Вольгі Анішчанкі.

Добры дзень, калегі! Ужо некалькі гадзін як гандаль пачаў сваю працу. Мы зараз на цэнтральным праспекце сталіцы каля аднаго з буйных універмагаў Мінска. Шматлікія з такіх буйных гандлёвых пунктаў ужо працуюць з новым наміналам манет літаральна з адкрыцця. З самай раніцы інкасатары прывезлі сюды новыя грошы. Зважаем, што гэта толькі манеты. Новых банкнот у магазінах пакуль няма.

Будуць даваць рэшту па-рознаму, нават змяшанымі купюрамі старога і новага наміналу.