Банкноту наміналам 10 еўра ўвядуць у абарот 23 верасня

22 сентября 2014

Новая банкнота наміналам 10 еўра з серыі Еўропа будзе ўведзеная ў абарот 23 верасня. Абараніць купюру ад падробак закліканая галаграма і вадзяныя знакі з партрэтам старажытнай багіні земляробства. Еўрапейскі Цэнтрабанк падкрэслівае: банкноты старой серыі па-ранейшаму будуць выкарыстоўвацца і з'яўляюцца сапраўднымі, але паступова будуць выводзіцца з абарачэння.