Банк развіцця створыць крэдытныя прадукты для асобных раёнаў краіны

11 ноября 2019

Банк развіцця прафінансуе праекты малога і сярэдняга бізнесу ў Аршанскім раёне і паўднёва-ўсходніх тэрыторыях Магілёўскай вобласці. Спецыяльна для гэтых рэгіёнаў распрацавалі льготны крэдытны прадукт з працэнтамі ўдвая ніжэйшымі за стаўку рэфінансавання. Пра гэта расказаў старшыня Андрэй Жышкевіч. Банк заахвочвае і трэнд на экалагічнасць - асаблівыя прэферэнцыі атрымаюць прадпрыемствы, якія вырабляюць біяразлагальную ўпакоўку. У развіцці зялёнай эканомікі стаўку зробяць на рэгіёны - умовы крэдытавання для іх больш выгадныя, чым для сталіцы. Пры гэтым маладых прадпрымальнікаў важна падтрымліваць не толькі фінансава, але яшчэ і за кошт кансультацый па вядзенні бізнесу. За 4 гады Банк развіцця прафінансаваў проекты малога і сярэдняга бізнесу на паўмільярда рублёў.