"Банк развіцця" прафінансуе праекты ў Гомельскім рэгіёне

31 мая 2015

На 500 мільярдаў рублёў "Банк развіцця" сёлета прафінансуе праекты ў Гомельскім рэгіёне. Такія лічбы былі агучаны падчас адкрыцця новага будынка філіяла фінансавай установы ў абласным цэнтры. У эканоміку рэгіёна ўжо ўкладзена больш за 4 трыльёны рублёў крэдытных рэсурсаў, рэалізавана каля 30 інвестпраектаў у рамках праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.

Акрамя таго, пры супрацоўніцтве з банкам Гомельская вобласць стане першай, хто паспрабуе схемы пастаўкі тэхнікі сельгазарганізацыям у лізінг. Умовы аплаты, як сцвярджаюць у "Банку развіцця", будуць больш чым камфортныя.