Банк развіцця Кітая выдзеліў Беларусі $500 мільёнаў

16 декабря 2019
Банк развіцця Кітая  выдзеліў Беларусі 3 з паловай мільярды юаняў (гэта 500 мільёнаў долараў). Двухбаковае пагадненне ад нашай краіны сёння ў Шанхаі  падпісаў міністр фінансаў. Паводле слоў Максіма Ермаловіча,  гэта беспрэцэдэнтная здзелка  гаворыць пра новы узровень у эканамічных адносінах дзвюх краін. Упершыню атрыманне крэдыту  не звязана з рэалізацыяй канкрэтнага праекта. Сума можа быць накіравана на агульныя мэты. Напрыклад, на пагашэнне і абслугоўванне дзяржаўнага доўгу, а таксама падтрыманне золатавалютных рэзерваў Беларусі.

Крэдытныя сродкі таксама будуць выкарыстаны для садзейнічання развіццю двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Кітаем. Паднябесная адзін з галоўных для нас эканамічных партнёраў. Тавараабарот за 9 месяцаў гэтага года наблізіўся да адзнакі  4 мільярды долараў.