Банк развіцця гатовы павялічыць ліміты па крэдытах з Афрыканскім экспартна-імпартным банкам

7 июня 2017

Сёння гэта заявіў старшыня праўлення Сяргей Румас пасля цырымоніі падпісання рамачнага пагаднення. Фактычна гэта адкрыццё крэдытнай лініі на 150 млн долараў. Гэта грошы для афрыканскіх бізнесменаў, якія гатовы купляць беларускую тэхніку і абсталяванне. Летась бакі заключылі мемарандум аб сумесным фінансаванні праектаў па пастаўках беларускай прадукцыі ў 41 краіну Афрыкі і зарэзервавалі па 400 млн долараў. Новы праект актывізуе ўзаемны гандаль.

Каб прасоўваць сваю прадукцыю на новыя рынкі, многія беларускія прадпрыемствы могуць скарыстацца гэтымі сродкамі. У большасці з краінамі Афрыкі ўжо наладжаныя сувязі.