Азербайджанская Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тысяч тон нафты

6 марта 2020
Азербайджанcкая кампанія Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тысяч тон нафты. Як паведамілі ў Белнафтахіме, будзе і трэці танкер. Першы з вуглевадародамі для Мазырскага НПЗ выйшаў сёння раніцай з турэцкага порта. З тэрыторыі Украіны сыравіну даставяць па нафтаправодзе Адэса - Броды. Ён ужо гатовы да працы.