Азербайджан зацікаўлены ў рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў

5 июня 2013
Глыбокія гістарычныя і культурныя карані паміж двума народамі паспяхова развіваюць прэзідэнты дзвюх краін - гэта адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік пасля сустрэчы ў Баку з кіраўніцтвам Міністэрства культуры і турызму Азербайджана. Зараз там праходзяць Дні культуры Беларусі. Бакі папярэдне дамовіліся аб правядзенні Дзён культуры Азербайджана ў нашай краіне ў будучым годзе. Таксама гаворка ішла аб удзеле азербайджанскіх калектываў у міжнародным тэатральным фестывалі Белая Вежа, кінафестывалі Лістапад, у Славянскім базары ў Віцебску. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння паміж нацыянальнымі бібліятэкамі дзвюх краін.
У Азербайджане падчас Дзён культуры Беларусі будуць прапанаваныя канцэрт майстроў мастацтваў нашай краіны, фотавыстава аб жыцці і прыродзе Беларусі, мастацкія і мультыплікацыйныя фільмы.