Дэлегацыя Азербайджана сёння наведала агракамбінат "Сноў"
Гэта адна з найлепшых гаспадарак краіны, найбуйнейшы пастаўшчык малака і мяса, вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі. Вытворчасць поўнага цыкла - ад поля да прылаўка - партнёры вывучылі дэталёва, а таксама азнаёміліся з інфраструктурай аграгарадка. Яго часта называюць вёскай будучыні, дзе падтрымка і развіццё сельскай гаспадаркі становяцца цэнтрам прыцягнення для мясцовых жыхароў. Як адзначылі госці, беларускі аграрны вопыт будзе карысны Азербайджану. Цікавасць не толькі да вытворчасці самых смачных прадуктаў, але і да супрацоўніцтва ў навуцы, аграрнай адукацыі, а таксама будаўніцтве малочных фермаў пад ключ.
Разам аднаўляць тэрыторыі Нагорнага Карабаха - рашэнне прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана. Наконт гэтага ішла размова падчас нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку. Урадавы візіт Азербайджана - першы крок у гэтым напрамку.
Супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана
Краіны разлічваюць нарасціць гандаль (Мінск працягвае працаваць па дыверсіфікацыі свайго экспарту). Сёння для азербайджанскага рынку адкрыты 35 беларускіх прадпрыемстваў-перапрацоўшчыкаў. Чакаецца, што ўзаемная цікавасць дапаможа прыкметна нарасціць колькасць пастаўшчыкоў мяса і малака.













