Аўтаматызаваная ферма - адзін з новых праектаў беларускай навукі

23 января 2014
Перад Днём беларускай навукі журналістам распавялі пра самыя апошнія праекты айчынных распрацоўшчыкаў. Адзін з іх - аўтаматызаваная ферма.

Дзякуючы камп'ютарам абслугоўваць яе могуць усяго 26 чалавек - яшчэ і дыстанцыйна. І гэта не адзінае адкрыццё для сельскай гаспадаркі: робаты для даення кароў, трактары, якія кіруюцца сістэмай GPS, - гэта рэальныя айчынныя распрацоўкі, якія, праўда, пакуль застаюцца толькі на чарцяжах.

Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі: Цікавяцца заходнія прадстаўнікі, але, на жаль, не вельмі цікавіцца рэальны сектар эканомікі. Сёння будзе ісці распрацоўка па стварэнні гібрыдных рухавікоў. Вось Акадэмія навук бярэцца распрацаваць гібрыдны рухавік для тых жа МАЗаў і для нашых аўтамабіляў. Гэта будзе кластар рухавікоў, які мы таксама ставім на найбліжэйшую задачу, на найбліжэйшую перспектыву.

На пасяджэнні калегіі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях назвалі аб'ёмы экспарту высокіх тэхналогій: летась сума склала 11 мільярдаў долараў.