Ford Motor працягвае вытворчасць у поўным аб'ёме

27 марта 2020
Аўтаканцэрн Ford плануе адкрыць вытворчасць у Беларусі. Аб такой ініцыятыве Агенцтву тэленавін у эксклюзіўным інтэрв'ю расказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі  Рафаэль Лейтан. Словам, канцэрн знаходзіць магчымасці і рэсурсы для таго, каб інвеставаць у новыя праекты па ўсім свеце. Як стала вядома, праз два месяцы плануецца візіт Лейтана ў Мінск. Паводле яго слоў, для кампаніі Беларусь уяўляе цікавасць як краіна са стратэгічна зручным размяшчэннем у самым цэнтры Еўропы. Акрамя таго, віцэ-прэзідэнт Ford Motor развеяў чуткі аб так званых эканамічных праблемах у кампаніі. На фоне ўспышкі каранавіруса многія СМІ няправільна зразумелі інфармацыю аб паніжэнні крэдытных рэйтынгаў і памылкова паставілі  кампанію ледзь не на мяжу банкруцтва. Такая інфармацыя была і на нашым канале. Рафаэль Лейтан запэўніў: вытворчасць Ford працягвае ў тым жа тэмпе і аб'ёме. 

Рафаэль Лейтан, віцэ-прэзідэнт кампаніі Ford Motor (па тэлефоне)

Дарэчы, у ЗША на фоне каранавіруса ўсеагульны каранцін не аб'яўлялі, абмежавальныя меры ўводзяць толькі ўлады асобных штатаў,  а значыць усе супрацоўнікі Ford Motor застаюцца на рабочых месцах. Летась чысты прыбытак кампаніі ад вытворчасці склаў больш  за 12 мільярдаў долараў.