"Атамэкспа" праходзіць у Мінску ўжо восьмы раз

19 апреля 2016

Наша краіна ў спісе дзяржаў - заснавальнікаў арганізацыі. І сёння ўваходзіць у склад савета кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, што гаворыць аб прызнанні поспехаў Беларусі ў развіцці атамнай энергетыкі на сусветным узроўні. За гады супрацоўніцтва Беларусь стала для МАГАТЭ адным з важных партнёраў. Гэта сёння падкрэсліў Юкія Амана на адкрыцці форуму "Атамэкспа" ў сталіцы. Гендырэктар агенцтва таксама адзначыў, што будаўніцтва станцыі ў Астраўцы - адзін з найбольш паспяховых праектаў у сферы атамнай энергетыкі за апошні час.

"Атамэкспа" праходзіць у Мінску ўжо восьмы раз і прадоўжыцца тры дні. Свае распрацоўкі ў сферы атамнай энергетыкі тут прадэманструюць кампаніі з Беларусі, Расіі і Украіны - усяго больш чым восем дзясяткаў стэндаў. Па традыцыі форум аб'ядноўвае выставу, розныя канферэнцыі і майстар-класы. Толькі сёння, у дзень адкрыцця, тут пройдзе адразу некалькі круглых сталоў, дзе эксперты пагутараць на тэму перспектыў атамнай энергетыкі.