"Атамэкспа-Беларусь 2015" адкрываецца сёння ў Мінску

22 апреля 2015

Найноўшыя тэхналогіі ў галіне  ядзернай энергетыкі  прапануюць  на міжнародным форуме  "Атамэкспа-Беларусь 2015". Ён адкрываецца   сёння ў Мінску.  Сярод асноўных тэм - праектаванне атамных электрастанцый, іх бяспечная эксплуатацыя. Асаблівая  ўвага - пытанням будаўніцтва Беларускай АЭС і стварэнню ядзернай інфраструктуры ў нашай краіне. Сёлета ў "Атам-экспа"  прымаюць удзел больш як  80 арганізацый з Беларусі і Расіі. І сёння ж у Мінску афіцыйна адкрыецца інфацэнтр па атамнай энергіі. Гэта свайго роду камунікатыўная пляцоўка, дзе ўсе жадаючыя змогуць даведацца аб атамнай энергетыцы, пазнаёміцца з устройствам  Беларускай АЭС. Такія цэнтры ўжо працуюць у шматлікіх гарадах Расіі, а таксама ў В'етнаме, Турцыі і Бангладэш.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя