Завод у Барысаве летась адправіў партыю сметанковага масла ў Турцыю. У цэлым экспартуецца больш за сто відаў малочнай прадукцыі. Вытрымліваць канкурэнцыю дапамагае ў тым ліку і маштабная мадэрнізацыя завода.
Анатоль Яцко, выконваючы абавязкі гендырэктара малакаперапрацоўчага прадпрыемства: "На малочным форуме была агучаная формула 30-30-30. Гэта значыць, рынак Расіі - 30%, рынак унутраны - 30% і 30% - шукаць рынкі іншых краін. Таму на сёння мы актыўна вядзем супрацоўніцтва з рознымі краінамі, напрыклад, з Кітаем. Таксама гэта Азербайджан, Грузія, Узбекістан".
Эксперты падлічылі: па выніках года вытворчасць малака павялічылася ў 19 з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Найбольш высокія надоі ў гаспадарках Нясвіжскага, Смалявіцкага і Дзяржынскага раёнаў.