Аспекты вядзення бізнесу ў нашай краіне абмяркоўваюць у Гомелі

27 октября 2017

Абмяркоўваюць аспекты вядзення бізнесу ў нашай краіне сёння ў Гомелі. На бізнес-дні ў горад прыехалі кіраўнікі прадпрыемстваў, дыпламаты, юрысты з 21-й краіны. Сёння ў вобласці - каля тысячы прадпрыемстваў з замежным капіталам. У Гомель прыехалі як даўнія, так і патэнцыяльныя партнёры, каб абмеркаваць магчымасці стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Антоніа Наніп’еры, кіраўнік кампаніі па вытворчасці паперы, Італія:

"У Беларусі створаны выдатныя ўмовы для бізнесу. Гэта рэгулярнасць, гэта стабільнасць. Людзі тут хочуць працаваць і развівацца. Плюс празрыстасць вашай заканадаўчай сістэмы, а таксама ўстойлівасць эканамічнай і палітычнай сістэмы. Першы раз я прыехаў сюды ў 2015 годзе. І ўпэўнены, што тут мы зможам развіць сваю вытворчасць".

У рамках форуму праходзіць выстава "Бізнес у рэгіёнах". Свае праекты, прадукцыю і паслугі прапануюць буйныя гомельскія і мінскія кампаніі.