Арэндную плату для юрасоб могуць адтэрмінаваць

25 марта 2020
Адтэрміноўка  па арэнднай плаце  і мараторый на яе павелічэнне.  Меры падтрымкі бізнесу разглядаюць у Дзяржкаммаёмасці. Яны разлічаны на арганізацыі, якія аказваюць турыстычныя і транспартныя паслугі, гасцінічны і санаторны бізнес, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі. Гэта дазволіць паменшыць фінансавыя страты бізнесу з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. 

Вікторыя Васільева, начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі: "Мяркуем даваць менавіта па заяве арандатара. Прычым, вядома, з улікам таго, каб ён выконваў неабходныя ўмовы дагавора арэнды іншыя. Утрыманне аб'екта ў належным выглядзе. У арэндную плату ўваходзяць усе падаткі, зборы і амартызацыя. Таму мы таксама разглядаем варыянт: калі арэндадаўца дае льготу арандатару, то і ў яго наступаюць пэўныя канікулы па вось гэтых падатках на гэты тэрмін". 

Нормы закрануць памяшканні, што арандуюцца і знаходзяцца ва ўласнасці ў дзяржавы, альбо прадпрыемствы з дзярждоляй больш за палову. Ужо зараз сам арэндадаўца мае права знізіць арэндны кошт, прымяніўшы мінімальны каэфіцыент попыту, альбо панізіўшы рэнтабельнасць.