Анамальна цёплая зіма ў студзені сэканоміла дзяржбюджэту $15 млн

23 января 2020
У Беларусі  сёлетняя анамальна цёплая зіма толькі ў студзені сэканоміла дзяржбюджэту 15 мільёнаў долараў. Паводле звестак Белэнерга, менавіта столькі каштуюць больш  як 100 тысяч тон паліва, якія аказаліся нявыкарыстанымі з-за амаль стабільнага плюса ў гэтым месяцы. Па словах  прадстаўнікоў камунальных службаў, эканомія закране і  простых грамадзян - жыроўкі палягчэюць. 

Па словах энергетыкаў, на фоне нязвыкла цёплага студзеня спажыванне электрычнасці знізілася на 5,5 %, цяпла  на ўсе 18 %. Пры гэтым, нягледзячы на эканамічныя плюсы, падтрымліваць раўнамерную тэмпературу ў батарэях пры такім надвор'і стала тэхнічна больш  складана.