Анамальная спёка толькі на руку аграрыям

4 августа 2014

Пры сонечным і сухім надвор'і яны хутчэй паспеюць сабраць ураджай. Так з палёў цэнтральнага рэгіёна ўжо цалкам прыбраны азімы рапс. Сёлета яго намалацілі больш за 215 тысяч тон.


Сёння ў засеках Мінскай вобласці больш за 1 650 тысяч тон збожжа. Сярод 22-х раёнаў па намалоце збожжавых лідзіруюць Слуцкі і Нясвіжскі - там у засеках амаль 160 тысяч тон збожжа. Капыльскія аграрыі сабралі больш за 155 тысяч тон.


Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць больш за 70 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Клецкі раён, тут амаль 58 цэнтнераў з гектара і Мінскі - без малога 57 цэнтнераў з гектара. Агульны паказчык па вобласці - амаль 42 цэнтнеры.