Беларусь зацікаўлена развіваць кантакты з Саудаўскай Аравіяй. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Саудаўскай Аравіі Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам. Гаварылі пра гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і развіццё дагаворна-прававой базы. Каралеўства таксама зацікаўлена ў абмене дэлегацыямі і ўмацаванні ўзаемаадносін у эканамічнай сферы. У парламентах дзвюх краін створаны міжпарламенцкія групы сяброўства. Сустрэча з паслом прадоўжылася ў Савеце Рэспублікі. У 2022 годзе спаўняецца 25 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Каралеўствам Саудаўская Аравія і Беларуссю.
Андрэйчанка: Беларусь зацікаўлена пашыраць супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй
20 января 2022













