Андрэй Савіных: Задача беларускіх кампаній - увайсці і замацавацца на рынку Турцыі

15 апреля 2019
Задача беларускіх кампаній - увайсці і замацавацца на рынку Турцыі.  Такім меркаваннем у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру"  падзяліўся пасол Беларусі ў Анкары. Паводле  слоў Андрэя Савіных,   свая вытворчая база дазваляе, па-першае, лёгка адаптаваць тэхніку да патрэбнасцяў пакупнікоў.  Па-другое, зніжаць сабекошт  за кошт мясцовых камплектуючых.  І, атрымаўшы сертыфікат турэцкага ўрада, забяспечыць доступ на рынак ЕС і яшчэ дзвюх  дзясяткаў краін, з кім у Анкары падпісана пагадненне  аб зоне свабоднага гандлю. Перспектывы супрацоўніцтва абмяркуюць  заўтра на бізнес-форуме. Прыляцяць прадстаўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, у тым ліку нашага машынабудаўнічага сегмента. Важкае прадстаўніцтва  чакаюць і з турэцкага боку.

Ужо вядома, што буйныя кантракты плануюць падпісаць Амкадор і Белнафтахім. Сёння ўвечар у Анкары адкрыецца выстава тавараў, зробленых у Беларусі. Па сутнасці,  будзе дадзены нефармальны старт  пачатку бізнес-форуму.