Андрэй Кабякоў сустрэўся з выканаўчым сакратаром Садружнасці

4 февраля 2016

Пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД сёння абмяркоўвалі ў Мінску. Адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова з выканаўчым сакратаром Садружнасці Сяргеем Лебедзевым.

Бакі сышліся ў меркаванні, што ва ўмовах эканамічных цяжкасцяў неабходна аб'ядноўваць намаганні ў фінансава-эканамічнай сферы. У 2016-м інтэграцыйнаму аб'яднанню спаўняецца 25 гадоў. У сувязі з гэтым кіраўнік беларускага ўрада не выключае магчымай мадэрнізацыі развіцця і функцыянавання СНД. Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка да пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці, якое плануецца правесці ў канцы мая ў Бішкеку.

Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД: "З-за складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце, санкцый, якія былі накладзеныя на Расію, аслаблення нацыянальных валют зараз відавочнай становіцца патрэбнасць у аб'яднанні намаганняў у фінансава-эканамічнай сферы ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэтая вось - Расія - Беларусь - служыць свайго роду апорай і ва ўзаемадзеянні краін СНД".

Андрэй Кабякоў і Сяргей Лебедзеў гаварылі і аб правядзенні восенню бягучага года чарговага форуму "Мінскія дзелавыя сустрэчы". Яшчэ адно найбліжэйшае мерапрыемства эканамічнага плана - Маскоўскі міжнародны форум, які, паводле традыцыі, праходзіць у сакавіку ў прывязцы да пасяджэння Эканамічнага савета СНД.