Андрэй Кабякоў здзейсніў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць

25 июня 2015

Амбіцыйны бізнес-праект абнаўлення "Гродна Азота" ацаніў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Падчас рабочай паездкі па Гродзенскай вобласці кіраўнік урада адзначыў, што ў праекце будаўніцтва, па сутнасці, новага хімічнага прадпрыемства ёсць сур'ёзныя перспектывы як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Спрыяе гэтаму і зручнае геаграфічнае размяшчэнне завода - для лагістыкі і транзіту яно прынясе дадатковыя дывідэнды. Праект коштам на паўтара мільярда долараў зможа ўдвая павялічыць прыбытковасць кампаніі.

Таксама Прэм'ер-міністр наведаў і ўжо мадэрнізаванае прадпрыемства "Шклозавод "Нёман"" у Лідскім раёне. З нядаўняга часу цэх асвоіў выраб шклаваты. Паводле слоў экспертаў, цяперашні яе аб'ём можа цалкам задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку. Разам з тым у прадпрыемства ўжо ёсць напрацоўкі ў пастаўках прадукцыі за мяжу, у прыватнасці, у Расію, краіны Еўрапейскага саюза і Казахстан.