Андрэй Кабякоў здзейсніў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць

2 сентября 2017

У камерцыйным сектары не павінна быць бюджэтных датацый. Аб гэтым падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць паведаміў прэм'ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў. Тэма фінансавых уліванняў прагучала падчас наведвання фермы ў ААТ "Жураўлінае". Тут кіраўнік урада азнаёміўся з выкананнем даручэння Кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм і закладкі траншэй для кармоў. У найбліжэйшыя гады ў рэгіёне ў эксплуатацыю плануюць увесці каля 30 МТФ, таксама трэба пабудаваць яшчэ 300 сховішчаў.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Задачы цалкам пасільныя. І не такія ўжо "хвасты" засталіся. Але яны ёсць і патрабуюць пэўнай увагі і намаганняў. Але ў большасці выпадкаў гэта аб'екты ў праблемных сельгасарганізацыях. Таму трэба вызначацца і з падыходамі, каб грошы былі скарыстаныя эфектыўна, каб вынікі будаўніцтва давалі аддачу".

Таксама Андрэй Кабякоў наведаў Пружанскі завод радыёдэталяў, які працуе ў галіне імпартазамяшчэння. На прадпрыемстве было праведзена тэхнічнае пераўзбраенне, аптымізацыя плошчаў. Кіраўнік урада азнаёміўся і з вынікамі мадэрнізацыі на Пружанскім ільнозаводзе. Пацікавіўся развіццём і праблемамі прадпрыемства, а таксама выкананнем дзяржзаказа па пастаўках ільновалакна на Аршанскі камбінат. Прэм'ер-міністр зрабіў шэраг даручэнняў па пытаннях больш цеснага ўзаемадзеяння прадпрыемстваў ільняной галіны краіны.