Андрэй Кабякоў ажыццявіў рабочую паездку па Брэсцкай вобласці

3 августа 2016

Прадпрыемствы традыцыйнай і новай эканомікі ў роўных долях павінны забяспечыць рост ВУП у наступным годзе. Пра гэта падчас рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, каменціруючы прагнозныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця. У якасці прыкладу Андрэй Кабякоў прывёў працу некалькіх прадпрыемстваў Баранавіцкага раёна - малочнага завода і прыватнай кампаніі па вытворчасці мэблі. Заказамі іх забяспечыла больш актыўная праца на знешніх рынках і зніжэнне выдаткаў прадукцыі. Сёння гэта ключавыя пункты росту для беларускіх прамыслоўцаў.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі:

"Каб прадпрыемствы сябе больш упэўнена адчувалі, іх рынкі збыту павінны быць дыверсіфікаваныя. Наглядны прыклад: невялікая этажэрка, якую заказала адна з кампаній, галандская. Але адна ўмова - 3,2 еўра за штуку. Прадпрыемствы Беллеспаперапрама сказалі, што менш чым за 12 еўра рабіць не будзем. І зараз пытанне: у каго будзе заказ? Так, яны заняліся аптымізацыяй, яны паглядзелі на канструкцыю, папрацавалі з тэхналогіяй. І 3,2 яны забяспечылі. І заказ будзе ў іх. І таму ў іх ёсць праца. А тыя, хто ходзіць і скардзіцца, што ў іх няма працы, што ўпалі заказы, першым чынам, трэба разабрацца самім, а ці ўсё яны зрабілі для таго, каб іх прадукцыя была запатрабаваная і куплялася".

Актуальнай застаецца задача стварэння новых рабочых месцаў. Філіялам буйных прадпрыемстваў сёння даручана развіваць свае рынкі збыту.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя