Андрэй Кабякоў сёння ў Маскве сустрэнецца з Дзмітрыем Мядзведзевым

30 марта 2017

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў Маскве сустрэнецца са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях - Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе. Акрамя гэтага, размова пойдзе і пра актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне энергетыкі, прамысловасці і аграпрамысловага комплексу.