Андрэй Кабякоў з рабочым візітам наведаў Брэсцкую вобласць

21 августа 2015

Мікашэвіцкаму горна-абагачальнаму камбінату неабходна нарошчваць экспартныя пастаўкі. Гэта сёння падчас рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. На прамысловым гіганце аб'ёмы здабычы граніту сёлета крыху зніжаныя. Шляхі выйсця з сітуацыі сёння і абмеркавалі на ўзроўні ўрада. Асноўным рынкам збыту застаецца Расія. У якасці краін-экспарцёраў разглядаюцца Літва і Польшча. Да таго ж будаўнічы камень запатрабаваны ўнутры рэспубліки для ўзвядзення аўтамагістраляў. Таксама прэм'ер-міністр азнаёміўся з рэалізацыяй буйнога інвестпраекта па распрацоўцы радовішча "Сітніцкае" і даручыў перагледзець бізнес-план.

І сёння ж кіраўніку ўрада на пінскім прадпрыемстве "Кузлітмаш" прадэманстравалі праект, аналагаў якому ў свеце няма. Завод - кааперацыйны партнёр Беларускага аўтамабільнага завода. Распрацоўшчыкі прапануюць выпускаць суцэльныя, а не звараныя колцавыя нарыхтоўкі для кар'ерных самазвалаў. Гэта дазволіць павысіць зносастойкасць машын і скласці канкурэнцыю сусветным вытворцам. А на прадпрыемстве з'явяцца каля 100 дадатковых рабочых месцаў.

Падчас рабочай паездкі прэм'ер-міністра ў паўднёвы рэгіён былі закранутыя праблемы рэалізацыі прадукцыі і стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану прадпрыемстваў.