Андрэй Кабякоў наведаў транспартна-лагістычны цэнтр Мінск-Белмытнясэрвіс

18 мая 2013

Мінск-Белмытнясэрвіс, пабудаваны ў 2010-м на месцы даўгабуда, сёння ўжо ледзь спраўляецца з транзітнымі патокамі. Улічваючы выгаднае геаграфічнае становішча, менавіта лагістыку называюць стратэгічнай перавагай Беларусі ў Мытным саюзе. Адсюль і такая пільная ўвага вышэйшых службовых асоб.

Андрэй Кабякоў агледзеў рабочыя месцы і азнаёміўся з інфраструктурай аб'екта. Штодня тут прымаюць да 200 машын. У адрозненне ад іншых краін - удзельніц Мытнага саюза, дзе афармленне дакументаў займае да 10 дзён, у Беларусі нарматыў - суткі. Толькі за мінулы год чысты прыбытак лагістычнага цэнтра перавысіў 3 мільярды рублёў.

Праграма развіцця лагістычнай сістэмы Беларусі разлічаная да 2015 года. Яе выкананне Андрэй Кабякоў ацаніў станоўча. У найбліжэйшыя гады толькі Белмытнясэрвіс пабудуе яшчэ сем сучасных тэрміналаў. Усяго па краіне для будаўніцтва лагістычных цэнтраў выдзелены больш за 50 пляцовак,  вялікая частка з іх асвойваецца альбо ўжо асвоеная. Характэрна, што на рэалізацыю праграмы не накіроўваюцца бюджэтныя сродкі: аб'екты ўзводзяцца як  камерцыйныя праекты, а таксама  за кошт уласных сродкаў кампаній, якія займаюцца транспартнай лагістыкай.