Андрэй Кабякоў наведаў свабодную эканамічную зону "Мінск"

15 сентября 2017

Злучэнне прамысловага, навуковага і інтэлектуальнага патэнцыялу - адны з галоўных крытэраў поспеху прадпрыемстваў. Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі падчас наведвання свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Андрэй Кабякоў пабываў адразу на двух інавацыйных прадпрыемствах. Так, экспарт медабсталявання ад завода "Адані" за год дасягнуў амаль мільярда долараў. А прадпрыемства "Алютэх", якое робіць гаражныя і секцыйныя вароты, за студзень-жнівень вырабіла на 25% больш прадукцыі, чым за такі ж перыяд летась.

Андрэй Кабякоў таксама падкрэсліў, што падрыхтаваны беспрэцэдэнтны пакет дакументаў па ўдасканаленні ўмоў вядзення бізнесу і ўцягванні насельніцтва ў актыўную эканамічную дзейнасць.