Андрэй Кабякоў: Мясцовыя ўлады павінны надаваць больш увагі развіццю бізнесу ў рэгіёнах

16 марта 2018

Мясцовыя ўлады павінны надаваць больш увагі развіццю бізнесу ў рэгіёнах. Аб гэтым сёння расказаў падчас рабочай паездкі ў Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада азнаёміўся з эканамічным развіццём гэтага рэгіёна, перспектывамі развіцця малога і сярэдняга бізнесу і стварэння новых працоўных месцаў. За мінулы год у раёне створана 10 новых малых арганізацый. Усяго іх 133. Гаварылі і аб інфраструктуры. Мясцовыя ўлады выступілі з ініцыятывай пабудаваць у Ганцавіцкім раёне спартыўны комплекс. Кіраўнік урада пагадзіўся, што раёну не хапае такога сучаснага цэнтра і даручыў прапрацаваць гэтае пытанне з кіраўніцтвам вобласці. У цэлым жа развіццё рэгіёна напроста залежыць ад работы малога і сярэдняга бізнесу. Пры падтрымцы ўрада ў найбліжэйшы час будуць створаныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва ў абласцях і рэгіёнах.

Аляксандр Турчын, кіраўнік апарата Савета міністраў Беларусі, старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі: "Павінны існаваць пастаянныя дыялогавыя пляцоўкі, каб прадстаўнікі і ўлады, і бізнесу маглі абмяркоўваць надзённыя пытанні. Гэта і праблемныя пытанні, гэта і пытанні развіцця бізнесу. Практыка работы Рэспубліканскага савета паказвае, што вельмі шмат зваротаў з рэгіёнаў. І мы вымушаныя займацца з Мінска гэтымі пытаннямі. Хоць абсалютная большасць павінна вырашацца на мясцовым узроўні".

Такія саветы плануюць стварыць на працягу двух месяцаў.