Андрэй Кабякоў: Дзяржаўная інвестпраграма Беларусі будзе выкананая да канца года

6 октября 2015

Дзяржаўная інвестпраграма Беларусі будзе выкананая да канца года. Аб гэтым сёння на Прэзідыуме Саўміна заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Плануюць увесці больш як 50 аб'ектаў - бальніцы, дамы сямейнага тыпу, спартыўныя і культурна-масавыя ўстановы. 19 з іх ужо здадзеныя, будаўніцтва трох пераносіцца на наступны год, астатнія дабудуюць у тэрмін. На фінансаванне галоўных аб'ектаў краіны за год пойдзе больш за 4 трыльёны рублёў. Галоўнае - захаваць высокія тэмпы будаўніцтва.

Сярод знакавых аб'ектаў, якія пабудуюць сёлета, лёгкаатлетычны комплекс ва Уруччы, цэнтр тамаграфіі пры РНПЦ "Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі", а таксама моладзевы цэнтр у Астраўцы.