Рухаемся далей. Будаўніцтва часта называюць няйнакш як лакаматывам эканомікі. Але па выніках 2017 у галіны сціплыя паказчыкі. Ёсць шэраг праблем. На іх завастрылі ўвагу падчас размовы ў Доме ўрада.
У прыватнасці, Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на сітуацыі ў галіне, патрабуючы ўрэгуляваць працаўладкаванне будаўнікоў унутры краіны.
Якія крокі зроблены для таго, каб будаўнічая сфера сёлета паказала больш пазітыўныя вынікі - пытанне да профільнага міністра. Пра ўзвядзенне жылля, адток спецыялістаў, зарплату і загрузку прадпрыемстваў Анатоль Чорны распавёў нашаму аглядальніку Наталлі Брэвус (відэа).













