"АМКОДОР" у 2021 годзе нарасціў вытворчасць больш як на 70 %

2 февраля 2022
Курс на імпартазамяшчэнне. "АМКОДОР", нягледзячы на знешні націск,  значна нарасціў аб'ёмы вытворчасці. Стварылі больш за сотню імпартазамяшчальных камплектуючых, гэта дазволіла скараціць залежнасць ад замежных вытворцаў і пастаўшчыкоў. Уведзеныя санкцыі падштурхнулі айчынны холдынг дыверсіфікаваць рынкі і шукаць новых партнёраў.