"Амкадор-Лагойск" узмацняе свае пазіцыі

13 сентября 2018

Прадпрыемства маштабна мадэрнізуецца. У найбліжэйшай перспектыве замест ста дваццаці адзінак лясной тэхнікі штогод тут будуць выпускаць трыста шэсцьдзесят. З'явіцца і 300 новых працоўных месцаў. Тэхніка для лесапрамысловага комплексу запатрабаваная: сёлета завод упершыню выйшаў з экспартам у Польшчу і Францыю.

Аляксандр Саўчанка, дырэктар вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Амкадор-Лагойск": "Амкадор-Лагойск” сёння з'яўляецца цэнтрам кампетэнцыі па выпуску лесанарыхтоўчай тэхнікі. Што гэта азначае, напрыклад, у вытворчасць дадаюцца ўвесь час новыя машыны. Паралельна з вытворчасцю лесанарыхтоўчай тэхнікі ідзе мадэрнізацыя прадпрыемства, у выніку мы будзем мець завод поўнага цыклу".

У гэтую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў лесу і лесаперапрацоўчай прамысловасці.