"Амкадор" выпусціў 800-ю машыну лесапрамысловага комплексу

26 ноября 2016

Да 90-гадовага юбілею "Амкадор" выпусціў 800-ю машыну лесапрамысловага комплексу. Урачыстая прэзентацыя тэхнікі адбылася сёння на цэнтральнай плошчы ў Лагойску. Для гасцей мерапрыемства было падрыхтавана эфектнае выступленне лясной машыны і знакамітага пагрузчыка. Адзначым, штогод кампанія выпускае больш за 5 тысяч адзінак. Сёння гэтыя ўніверсальныя машыны дапамагаюць будаўнікам, аграрыям і камунальнікам.

У снежні кампанія плануе адкрыць 2 новыя заводы. Гэта дапаможа павялічыць колькасць вырабленай тэхнікі і стварыць новыя рабочыя месцы.