Аляксандр Якабсон сустрэўся з кіраўніком дэлегацыі фінансавай разведкі Кітая

21 мая 2013
Аб бяспецы эканамічнай ішла размова сёння на сустрэчы старшыні дзяржкантролю Беларусі Аляксандра Якабсона з кіраўніком дэлегацыі фінансавай разведкі Кітая Лю Чжэнмінам. Абмяркоўваліся пытанні каардынацыі ведамстваў на міжнароднай арэне. Сярод асноўных кірункаў узаемадзеяння па-ранейшаму застаецца спыненне схем легалізацыі шэрых даходаў. Менавіта дэлегацыі Кітая і Беларусі ў гэтым пытанні прымаюць актыўны ўдзел на пленарным пасяджэнні Еўразійскай групы.