Аляксандр Вучыч і Андрэй Кабякоў прынялі ўдзел у адкрыцці комплексу "Дана Мол"

27 января 2017

Пасля сустрэчы ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Вучыч разам з беларускім прэм'ерам Андрэем Кабяковым прыняў удзел у адкрыцці гандлёва-забаўнага комплексу "Дана Мол". Цэнтр пабудавалі з прыцягненнем сербскіх інвестыцый. Па словах Аляксандра Вучыча, комплекс стане адным з самых сучасных, дзе будуць прадстаўленыя беларускія і сербскія кампаніі, вядучыя сусветныя брэнды, якіх раней не было ў нашай краіне. Пакуль у цэнтры шмат пустых плошчаў, магазіны рыхтуюцца да адкрыцця, да канца ж года тут будуць працаваць каля 5 тысяч чалавек. Гандлёвыя прадпрыемствы размесцяцца на першым і другім паверхах, іх дапоўняць забаўныя ўстановы і фуд-корты на трэцім. Плошча комплексу амаль 100 тысяч квадратных метраў.