Аляксандр Турчын у эксклюзіўным інтэрв'ю ў "Галоўным эфіры" заўтра на "Беларусь 1"

25 мая 2019

Малы бізнес у Беларусі з пачатку года паказвае ўстойлівы рост, прычым ён значна вышэйшы, чым год раней. Вялікія чаканні ва ўрада і па росце падатковых паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у дзяржказну. Гэта нашаму тэлеканалу ў эксклюзіўным інтэрв'ю заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. У Беларусі прыняты вялікі пакет дакументаў па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Усё гэта працуе ўжо больш за год і прыносіць істотны плён. 

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, новым складзе Савета па развіцці прадпрымальніцтва, а таксама практыцы ўжывання Падатковага кодэкса - першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын у эксклюзіўным інтэрв'ю ў "Галоўным эфіры". Усё найважнейшае за тыдзень - заўтра ў 9 вечара на "Беларусь 1".