Аляксандр Турчын: Дарожная карта Беларусі і Сусветнага банка ў высокай ступені гатовасці

31 октября 2019
Апошнія навіны з палёў "Кастрычніцкага форуму". Дарожная карта павышэння эфектыўнасці эканомікі Беларусі, якую распрацоўвае Сусветны банк, - у высокай ступені гатовасці. Пра гэта заявіў Аляксандр Турчын. Раней віцэ-прэм'ер адзначыў, што многія палажэнні дарожнай карты знойдуць адлюстраванне ў двух аб'ёмных праграмных дакументах: Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года і праграме на наступную пяцігодку. За ўвесь перыяд супрацоўніцтва Беларусі і Сусветнага банка з 1992 года  агульны аб'ём вылучаных інвестыцый у нашу краіну перавысіў 1,7 мільярда долараў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя