Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне

14 августа 2019
Па-ранейшаму ў полі зроку Кіраўніка дзяржавы і ход уборачнай кампаніі. Без адрыву ад прац у палях профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў інфармуюць Прэзідэнта аб сітуацыі ў штодзённым рэжыме. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне.

Тут убрана 60 працэнтаў плошчаў. У засеках ужо больш як 650 тысяч тон збожжа. Павялічваць гэтыя лічбы належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарстнёў, аптымізму аграрыі не страчваюць - як толькі дазволяць умовы надвор’я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю.

Цікавіўся Прэзідэнт таксама ходам уборкі льна ў рэгіёне. На гэты момант амаль 75 працэнтаў плошчаў гэтай культуры ўжо выцераблена, а гэта 10 тысяч гектараў.