Аляксандр Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў у Жытоміры

3 октября 2019

Мінск і Кіеў рыхтуюцца да правядзення другога Форуму рэгіёнаў. Плануецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка наведае з  рабочым візітам Украіну.

Кіраўнік дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, прысвечаным патэнцыялу ўзаемадзеяння дзвюх краін праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязяў. Таксама прэзідэнты Беларусі і Украіны правядуць у Жытоміры перамовы. У фокусе іх увагі будзе актуальны стан і перспектывы развіцця міжкраінавага супрацоўніцтва ў розных сферах і пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.